Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

14.09.2017г. Паседжанне аматарскага аб'яднання "Чамучкі"

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для дзяцей аматарскага гуртка «Чамучкі», правяла гучныя чытанні «Казачная краіна. М. Танка». Падчас сустрэчы, маленькія слухачы пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка М. Танка, праслухалі і абмеркавалі казку пісьменніка "Мухамор".