У філіяле «Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка»
прайшлі гучныя чытанні «Мне сняцца сны
аб Беларусі...». Разам з бібліятэкарам і
класнымі кіраўнікамі, дзеці зазірнулі ў пачатак 20 стагоддзя. Даведаліся як жылі Я. Купала і Я. Колас, як стваралі
свае творы. Падчас
мерапрыемства былі прачытаны вершы Я. Купалы "Мая навука", "Наш
родны край", "Сын і маці" і Я. Коласа "Пясняр вясны",
"Слова – радасць, слова - чары".