15.09.2017г. Этычна-пазнавальная размова «За дабром і міласэрнасцю – у бібліятэку!”

 

    У Дзень бібліятэк Беларусі супрацоўнікі раённай бібліятэкі запрасілі маладых інвалідаў, удзельнікаў клуба “Вясёлка дабра”, на этычна-пазнавальную размову «За дабром і міласэрнасцю – у бібліятэку!”. Бібліятэкары падрыхтавалі паэтычна-музыкальную кампазіцыю для ўдзельнікаў сустрэчы, падчас якой гучалі вершы і песні пра міласэрнасць у выкананні маладых інвалідаў. 

Акрамя гэтага работнікі бібліятэкі запрасілі на імпрэзу майстра па вырабу кветак з паперы. Жанчына расказала прысутным асноўныя прынцыпы работы з паперай і правяла майстар-клас па вырабу кветак. Кожны удзельнік клуба зрабіў кветку сваімі рукамі. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цяпла і сардэчнасці.