Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

Дзень адчыненых дзвярэй “Свет ведаў кніга адкрывае”


Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі ў раённай бібліятэцы адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй “Свет ведаў кніга адкрывае”. Распачала мерапрыемства вулічная бібліятэчная акцыя “У гонар Дня бібліятэк у падарунак Вам - кніга!”, падчас якой бібліятэкары прэзентавалі жыхарам Вялікай Бераставіцы кнігі, раней падараныя бібліятэцы  яе чытачамі.
У кожную кнігу работнікі бібліятэкі ўлажылі віншавальную закладку (з Днём бібліятэкі) і рэкламны буклет пра раённую бібліятэку.
    Прадоўжыла Дзень адчыненых дзвярэй экскурсія па бібліятэцы “Добры дзень, БІБЛІЯТЭКА!” для навучэнцаў І-га курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Дырэктар бібліятэкі пазнаёміла прысутных з матэрыяламі кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Ёсць храм у кніг – БІБЛІЯТЭКА”, прысвечанай Дню бібліятэк Беларусі і правяла экскурсію-знаёмства з бібліятэкай. “Душа народа – у родным слове” – пад такой назвай бібліятэкары правялі для навучэнцаў ліцэя паэтычны марафон пад лозунгам “Гаворым і чытаем па-беларуску”. Бібліятэкары і дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў.
 На завяршэнне Дня адчыненых дзвярэй адбылася прэзентацыя выставы вышытых  карцін  Веранікі Ялоўчык “Магія вышыўкі”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з творчымі работамі маладой рукадзельніцы. Яна коратка расказала прысутным аб сваім захапленні вышыўкай крыжам.