5.09.2017г. Тыдзень беларускага пісьменства “Душа народа – у родным слове”

“Душа народа – у родным слове” – пад такой назвай распачаўся ў раённай бібліятэцы Тыдзень беларускага пісьменства, прысвечаны нацыянальнаму святу Беларусі - Дню беларускага пісьменства. Адкрыла тыдзень прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Беларускае роднае слова”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі і матэрыяламі, прысвечанымі гісторыі беларускага пісьменства, звярнула ўвагу на роль беларускіх асветнікаў у развіцці нацыянальнай пісьмовай культуры,