6.09.2017г. Гістарычная панарама “Светачы зямлі беларускай”

У рамках Тыдня беларускага пісьменства у раённай бібліятэцы адбылася гістарычная панарама “Светачы зямлі беларускай” для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя. Бібліятэкар напомніла дзецям старонкі жыцця і дзейнасці вядомых беларускіх асветнікаў і гуманістаў: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага. Навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Беларускае роднае слова”, прысвечанай Дню беларускай пісьменнасці і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.