19.10.2017г. Урок інфармацыйнай культуры «У царстве кніжным апынуцца, ды каб там не заблукаць»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў 1-га і 2-га класаў прайшоў урок інфармацыйнай культуры «У царстве кніжным апынуцца, ды каб там не заблукаць». Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным аб доме, у якім сабраны ўсе даведнікі па жыцці. Гэты дзіўны дом называецца «бібліятэка». Дзеці даведаліся як знайсці патрэбную кнігу, як доўга можна трымаць яе ў сябе дома, што такое фармуляр чытача?