14.10.2017г. Дзень інфармацыі “Добраму сэрцу маці прысвячаецца”

У  філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень інфармацыі “Добраму сэрцу маці прысвячаецца”.   Была прадстаўлена тэматычная выстава “Сэрца маці – невычэрпная крыніца цудаў”, каля якой бібліятэкар распавяла звесткі з гісторыі святкавання Дня Маці ў розных краінах, а наведвальнікі чыталі вершы пра шчырых матуль і бабуль.