Гістарычна-мастацкі вернісаж “Вобраз маці і Багародзіцы ў мастацтве і іканапісе”

Напярэдадні Дня маці ў раённай бібліятэцы адбыўся гістарычна-мастацкі вернісаж “Вобраз маці і Багародзіцы ў мастацтве і іканапісе”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з матэрыяламі, прадстаўленымі на кніжна-ілюстрацыйнай выставах “Вялікае святое слова МАМА” і “Вобраз Маці ў выяўленчым мастацтве”, і коратка расказалі аб гісторыі адлюстравання  вобраза жанчыны-маці і Маці Божай у мастацтве і іканапісе.