У філіяле «Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка»
да дня Маці прайшлі гучныя чытанні «Жаночае шчасце». У пачатку мерапрыемства
бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з гісторыяй узнікнення свята. Затым хлопцы пачатковай школы з
вялікім натхненнем расказвалі пра сваіх любімых мамачак, а некаторыя дзяўчынкі
прынеслі з сабой на мерапрыемства малюнкі, на якіх яны намалявалі партрэты
сваіх любімых мам.