10.11.2017г. Урок інфармацыйнай культуры «Чамучкіны кнігі»

Бібліятэкар філіяла «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для вучняў 2-3кл. правяла ўрок інфармацыйнай культуры «Чамучкіны кнігі». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што слова энцыклапедыя у перакладзе з грэчаскага перакладаецца як «навучанне па ўсім коле ведаў». Бібліятэкарка растлумачыла школьнікам што навукова – пазнавальная літаратура дзеліцца на энцыклапедыі і навукова-пазнавальную літаратуру і навучыла як правільна шукаць інфармацыю ў энцыклапедыях.