У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок
інфармацыйнай культуры “Чамучкіны кніжкі”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з вонкавым страеннем кнігі: вокладка,
супервокладка, прозвішча аўтара,
назва кнігі, месца і год выдання, выдавецтва, ілюстрацыі і ўнутраным афармленнем
кнігі: тытульны ліст, малюнак-застаўка, малюнак-канцоўка. Наведвальнікі прынялі ўдзел у гульні "Дай адказ", які знаходзілі
ў даведачных выданнях, а потым кожны па чарзе знойдучы патрэбны адказ тлумачыў
свае дзеянні.