Пазнавальная гульня "Час дабрыні, ветлівасці і дружбы!"

У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла пазнавальная гульня "Час дабрыні, ветлівасці і дружбы!" Што такое дабрыня дзеці нагадалі з прачытаных імі казак, апавяданняў, а таксама з іх, жыццёвых прыкладаў. А яшчэ, бібліятэкар расказала пра тое, што значыць быць "ветлівым" і як дапамагаюць гэтыя неабходныя якасці "ветлівасць" і "дабрыня" чалавеку ў набыцці ім верных сяброў. Напрыканцы пагледзелі некалькі павучальных сюжэтаў з мультфільма "Пра ката Леапольда".