Кожны прыезд мабільнай бібліятэкі
(бібліобуса) з радасцю чакаюць жыхары аддаленых вёсак раёна. Кожны з іх
спадзяецца на новую сустрэчу з цікавай кнігай. Падчас стаянак на маршрутах
бібліятэкары праводзяць цікавыя літаратурныя гутаркі, бібліяграфічныя знаёмствы
– кароткія агляды літаратуры па той ці іншай тэме. З нагоды 135-годдзя з дня
нараджэння вялікага беларускага песняра Якуба Коласа супрацоўнікі бібліобуса
падрыхтавалі літаратурны агляд “Жыццёвымі
і творчымі пуцявінамі Якуба Коласа” і пазнаёмілі сваіх чытачоў з найноўшымі
выданнямі, прысвечанымі старонкам жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі.