1.12.17г. Святочна-забаўляльная праграмма “Ад сэрца да сэрца”

Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавала святочна-забаўляльную праграму “Ад сэрца да сэрца” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.


Маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах і  гульнях, адказалі на пытанні віктарыны. У выкананні ўдзельнікаў клуба гучалі песні.  У імпрэзе прыняла ўдзел старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадства Чырвонага Крыжа А.М. Філіповіч. Яна павіншавала прысутных са святам, пажадала ім здароўя і перадала ім ад арганізацыі гуманітарную дапамогу.   У канцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі для прысутных гасцей салодкі стол.