Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

1.12.2017г. Дзень інфармацыі “Усе разам супраць СНІДу”

Усе разам супраць СНІДу” – пад такой назвай прайшоў у раённай бібліятэцы Дзень інфармацыі, прысвечаны Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД. Бібліятэкары правялі акцыю “STOP СНІД”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы сельскагаспадарчага ліцэя. Дзеці атрымалі чырвоныя стужкі як сімвал салідарнасці з тымі, хто змагаецца з гэтай хваробай, і сімвал памяці аб тых, хто памерлі ад СНІДу. 



Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Паядынак са СНІДам”, а вучні адказалі на пытанні бліц-турніра “З гісторыі ВІЧ/СНІД”. Завяршыўся Дзень інфармацыі экспрэс-абмеркаваннем “Праблемы СНІДу вачыма маладых”, падчас якога амаль кожны з прысутных выказаў сваё меркаванне па гэтай праблеме.