1.12.2017г. Гутарка “ВІЧ /СНІД – гэта сур’ёзна”

У  філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка  “ВІЧ /СНІД – гэта сур’ёзна”. Бібліятэкар распавяла пра СНІД, як засцерагчы сябе ад ВІЧ/СНІДу, пра шляхі перадачы віруса і метады дыягностыкі. Пасля інфармацыйнага блока настаўнік Мышко Рыгор Уладзіміравіч  правёў тэставанне, каб выявіць узровень інфармаванасці пра ВІЧ/СНІД. З удзельнікамі была праведзена гульня "Святлафор" і практыкаванне "Крокі". Напрыканцы мерапрыемства ўсім былі ўручаны буклеты "Папулярна пра ВІЧ/СНІД".