30.11.2017г. Фотавыстава «Усмешка і смех карысны для ўсіх!»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» арганізавала ў мясцовым дзіцячым садку справаздачную фотавыставу аб рабоце праекта «Усмешка і смех карысны для ўсіх!». Мамы і таты, бабулі і дзядулі змаглі наглядна пазнаёміцца з праведзенай працай і пераканацца, што ўсе дзеці вельмі любяць кнігі і з задавальненнем іх чытаюць.