27.01.2018г. Вусны часопіс “Беларуская памяць пра Халакост”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста, прайшоў вусны часопіс “Беларуская памяць пра Халакост”. Удзельнікі чыталі вершы Н.Каржавіна “Дзеці ў Асвенцыме”, Э.Межэлайціса “Пепел”, урывак з верша “Варварства”. На прыканцы адбыўся прагляд прэзентацыі “Вецер па Асвенцыму гуляе…”.