30.01.2018г. Пазнавальны час «Якія розныя бываюць кнігі»



Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для юных чытачоў аматарскага аб'яднання «Чамучкі» пазнавальны час «Якія розныя бываюць кнігі». Так якімі бываюць кніжкі? Дарослыя і дзіцячыя, навуковыя і папулярныя, сур'ёзныя і вясёлыя. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра тое, як ствараюцца кнігі.