
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся вусны часопіс
“Сяргей Прытыцкі: штрыхі да партрэта” (да 105-годдзя з дня нараджэння дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі). Наведвальнікі даведаліся пра героя заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху Сяргея Восіпавіча Прытыцкага і яго подзвіг.