Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

21.02.2018 г. Гісторыка-краязнаўчы час памяці “Жыццё - подзвіг”


21 лютага супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя гісторыка-краязнаўчы час памяці “Жыццё - подзвіг”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Сяргея Восіпавіча Прытыцкага, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, камсамольскага падполля і партызанскай барацьбы ў Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.


 Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей са старонкамі біяграфіі С.В. Прытыцкага, расказала аб падпольнай працы на Бераставіччыне, аб яго мужнасці, перакананасці у правільнасці выбранага шляху, веры ў перамогу, абаяльнасці, жыццярадаснасці i аптымізме.  На завяршэнне мерапрыемства дзецям прадставілі электронную прэзентацыю“Жыццё, аддадзенае народу”, аб жыцці і дзейнасці слаўнага сына беларускага народа.