21.02.2018г. Дзень беларускай кнігі “Святло роднай мовы”


 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла Дзень беларускай кнігі “Святло роднай мовы”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства разам с бібліятэкарам чыталі вершы, у якіх паэты выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы: “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Ніла Гілевіча, “Калі ласка” Пятруся Броўкі, “Родная мова, цудоўная мова” Уладзіміра Дубоўкі, “Родная мова” Максіма Танка. Затым усім жадаючым было прапанавана прайсці курс “Красамоўства”, які складаўся з цікавых заданняў, падрыхтаваных па кнізе Уладзіміра Мазго “Старонкі з моўнай скарбонкі”. Скорагаворкі, перакруткі, прастамоўе і зарадка для эрудытаў – такія заданні выконвалі дзеці. Яны вельмі стараліся, і ў іх амаль усё атрымалася.