21.02.2018г. Тэматычная гадзіна "Каб беларуская мова непаўторнаю кветкай цвіла!”


  21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка" для навучэнцаў Алекшыцкай сярэдняй школы правяла тэматычную гадзіну "Каб беларуская мова непаўторнаю кветкай цвіла!”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Чытайце беларускую кнігу». З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце, аб тым, што родная мова — гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўнае магутнасць.