У філіяле «Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка»
прайшла экалагічная гутарка «Не шкодзь прыродзе, жыві з ёй у згодзе». Падчас мерапрыемства бібліятэкар
абмеркавала са старшакласнікамі экалагічную сітуацыю, якая склалася на сённяшні
дзень. Высновы зрабілі несуцяшальныя. Жыццядзейнасць чалавецтва працягвае
шкодзіць прыродзе. У канцы гутаркі бібліятэкар заклікала школьнікаў прыняць
удзел у акцыі "Гадзіна зямлі", выключыўшы ўсе электрычныя прыборы 24
сакавіка з 20.30 да 21.30.