22.03.2018г. Пазнавальная прэзентацыя "Крыніца жыцця"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства прысвечанае Сусветнаму дню вады. Наведвальнікі прагледзелі развіваючы мультфільм “Кругаварот вады ў прыродзе”, адказалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, разважалі аб тым, як трэба эканоміць ваду. Напрыканцы сустрэчы  дзеці разам з бібліятэкарам зрабілі выснову, што вадакрыніца жыцця для ўсяго жывога.