22.03.18г. Гісторыка - патрыятычны час «Жалобны звон Хатыні»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў гісторыка - патрыятычны час «Жалобны звон Хатыні» прымеркаваны да 75-годдзя Хатынскай трагедыі. Для навучэнцаў Алекшыцкай СШ была арганізавана тэматычная выстава, дзе прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў, якія пісалі аб гэтай страшнай трагедыі, быў паказаны дакументальны фільм «Святыні беларускай зямлі. «Хатынь».