22.03.18г. Урок гісторыі “Званы Хатыні”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок гісторыі “Званы Хатыні”. Наведвальнікі даведаліся  як 75 гадоў таму, у 1943 годзе, была спалена разам з жыхарамі вёска Хатынь, азнаёміліся з кніжнай выставай “Трагічны лёс Хатыні”, здзейснілі падарожжа па кнізе “Хатынь”: путеводитель по мемориалу.  Удзельнікі чыталі вершы Валянціны Мегельбей, Сяргея Законнікава і Андрэя Дземенцьева прысвечаныя трагічнаму лёсу Хатыні.