“Хатынь. Трагедыя
беларускага народа” – пад такой назвай супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі правялі для вучняў 9-х класаў сярэдняй школы урок-рэквіем,
прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі. Бібліятэкар напомніла дзецям аб сумнай
даце 22 сакавіка 1943 года, калі знікла з жыцця беларуская вёска Хатынь,
пазнаёміла іх з матэрыяламі кніжнай выставы “Хатынь – трагедыя і памяць”. Завяршыўся
ўрок прэм’ерай электроннай прэзентацыі “Хатынь – наш смутак і боль”.