Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

24.03.18г. Кніжная выстава «Кніг жаданыя старонкі»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі кніжнай выставай «Кніг жаданыя старонкі». Бібліятэкар падабрала для падлеткаў не толькі кнігі, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод моладзі, але і не заслужана забытыя выданні, якія варта прачытаць кожнаму.