27.03.18г. Літаратурная гульня «Кніжка - імянінніца»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла літаратурная гульня «Кніжка - імянінніца». Дзеці разам з бібліятэкарам адправіліся ў казачнае падарожжа па любімых кнігах. Па ўрыўках твораў адгадвалі герояў казак Г. Андэрсана, разгадалі крыжаванку па казкам К. І. Чукоўскага «Мойдодыр» і «Тараканище». Чыталі ўрыўкі з твора С. Т. Аксакава «Аленький цветочек», а ў завяршэнні паглядзелі аднайменны мультфільм.