У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” адбылося святочнае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі "Гэй,
спяшаецеся ўсё сюды! Кніга ў госці да нас прыйшла". Напачатку дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Кніга – мудры дарадчык і сябар”, затым
даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята дзіцячай кнігі. Потым усе прысутныя
адправіліся ў казачнае каралеўства, на шляху да якога праводзіліся вясёлыя
казачныя расследаванні, адбыліся сустрэчы з вядомымі героямі казак.