10.05.2018 Інфармацыйны час «Дзяржаўная сімволіка»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў інфармацыйны час «Дзяржаўная сімволіка», прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала сваім чытачам пра асноўныя паняцці, пра сімвалы і эмблемы дзяржавы. Патлумачыла, што дзяржаўная сімволіка – гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць і неабходна з павагай ставіцца да сімвалаў сваёй дзяржавы.