12.05.2018 Гадзіна літаратурнага партрэта "Капітан нашых падарожжаў"


Бібліятэкар філіяла “Масалянская ІСБ” правяла для дзяцей гадзіну літаратурнага партрэту да 135- годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра. Цікавым для дзяцей было знаёмства з самым першым творам Янкі Маўра – навукова-фантастычнай аповесцю “Чалавек ідзе”, дзе ў цэнтры ўвагі аўтара – першабытны чалавек. У роднае беларускае Палессе трапілі дзеці ў аповесці “Палескія рабінзоны”. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу школьнікаў на творы пра розныя краіны, іх людзей, звычкі ў аповесцях “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, рамане “Амок”, апавяданнях “Слёзы Тубі” і іншых

.