1.06.2018 Гульнёва-забаўляльная праграма “Пад вясёлкай дзяцінства”

Для ўдзельнікаў летняга лагера з дзённым прыбываннем “Сонейка” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Пад вясёлкай дзяцінства”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дзіўныя прыгоды, забавы, гульні і нечаканыя сустрэчы падарылі дзецям шмат радасці і весялосці.