1.06.2018 Свята "Кніжная вясёлка над бібліятэкай"

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло свята "Кніжная вясёлка над бібліятэкай", прысвечанае Дню абароны дзяцей. Для дзяцей прайшла літаратурная віктарына "Парад літаратурных герояў". Юныя чытачы актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, малявалі казачных персанажаў. Усе ўдзельнікі свята атрымалі ў падарунак паветраныя шары.