“Актуальныя пытанні
спадчыннага заканадаўства Рэспублікі Беларусь” – такой была тэма
інфармацыйна-прававой гадзіны, якая адбылася ў раённай бібліятэцы імя В.М.
Кавалеўскага і на якую запрасілі загадчыка натарыяльнай канторы Бераставіцкага
раёна Л.І. Абрамовіч.
Юрыст пазнаёміла прысутных з
актуальнымі праблемамі спадчыннага права Беларусі і падрабязна адказала на
пытанні, якія ўзніклі на працягу гутаркі: афармленне спадчыны, нерухомая
маёмасць, дарэнне і завяшчанне і інш.