12.06.2018 Час разважанняў “Казка запрашае паразважаць”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў час разважанняў “Казка запрашае паразважаць”, на якую былі запрошаны дзеці з аздараўленчага лагера. Увазе прысутных была прапанавана гутарка пра важнасць і значэнне казкі ў пазнанні народнай мудрасці, урокаў жыцця і маралі. Было падкрэслена, што казка прымушае думаць, шукаць і знаходзіць выйсце з розных жыццёвых сітуацый. Дзецям цікава было даведацца пра адрозненне народных казак ад літаратурных. А потым адбылося знаёмства з класікамі беларускай казкі і сучаснымі аўтарамі казак для дзяцей. Завяршыўся ўрок віктарынай  і аглядам беларускіх літаратурных казак, прадстаўленных на кніжнай выставе.