22.06.18 Літаратурна – музычная кампазіцыя «А замест дзяцінства - вайна»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла літаратурна – музычную кампазіцыю «А замест дзяцінства - вайна», прысвечаную Дню памяці і смутку. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб ваенным дзяцінстве сваіх аднагодкаў. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання каля помніка землякам.