22.06.18 Вечар-сустрэча «Няма мілей, чым родны край»

Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» і работнікі па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы наведалі аддзялення кругласутачнага прыбывання для пажылых і інвалідаў аг.Алекшыцы з праграмай «Няма мілей, чым родны край», прымеркаванай да Года малой радзімы. Для прысутных гучалі вершы пра малую радзіму і Беларусь, песні ваенных гадоў, проста душэўныя і шчырыя словы пажаданняў здароўя і даўгалецця, былі прапанаваны тэматычныя кнігі і часопісы для вольнага часу, падораны салодкія пачастункі.