23.06.18 Кніжная выстава “Беларуска-польскае памежжа: сузор’е культур і традыцый”

У рамках VII раённага адкрытага фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі і правялі прэм’еру кніжнай выставы “Беларуска-польскае памежжа: сузор’е культур і традыцый”.

 Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў фестывалю з турыстычнымі маршрутамі беларуска-польскага памежжа, з гісторыяй сварэння  самога фестывалю. Адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны Адаму Міцкевічу, які сваім жыццём і сваёй творчасцю пацвярджае адзінства і ўзаемапранікненне культур беларускага, польскага і літоўскага народаў, і якому ў 2018 годзе спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння.