22.06.18 Гадзіна гісторыі "Дзень памяці і смутку”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў летняга лагера “Сонейка” прайшла гадзіна гісторыі "Дзень памяці і смутку”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Юныя чытачы праслухалі запіс аб'явы пра пачатак вайны голасам Юрыя Левітана. 


Даведаліся пра трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года, пра гераічнасць і мужнасць савецкіх людзей. Паглядзелі дакументальны фільм пра хвалебную гісторыю Брэсцкай крэпасці "Брэсцкая крэпасць-герой". Азнаёміліся з аглядам кніжна-ілюстрацыйнай выставы "Каб памяталі...", на якой былі прадстаўлены кнігі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.