У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень
інфармацыі “Гэта не павінна здарыцца з
табой”. Удзельнікам была прапанавана інфармацыйная паліца “СТОП, СПАЙСЫ»”, на якой была
прадстаўлена інфармацыя пра медыка-біялагічныя і сацыяльныя аспекты хваробы,
інавацыйныя падыходы ў прафілактыцы наркаманіі і ВІЧ-інфекцыі, арганізацыя
працы па папярэджанні наркаманіі. Гутарка
“Скажы наркотыкам НЕТ!” з
бібліятэкарам дапамагла сфармаваць у навучэнцаў усведамленне важнасці праблемы наркаманіі
і асабістай адказнасці за свае паводзіны.