26.06.18 Інфармацыйная гадзіна «Іголка жорсткая забава»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для чытачоў пачатковай школы гульнявую праграму «Што мы ведаем пра наркотыкі» і для старшакласнікаў інфармацыйную гадзіну «Іголка жорсткая забава». Падчас мерапрыемстваў дзеці і падлеткі папоўнілі свае веды пра шкоду наркотыкаў і паўдзельнічалі ў разборы сітуацый, калі табе прапануюць паспрабаваць наркотыкі.