Напярэдадні Дня
незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбыўся
Дзень інфармацыі “Дзяржавы слаўнае імя – Беларусь”.
Для наведвальнікаў клуба
маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” бібліятэкары падрыхтавалі і правялі прэм’еру
кніжнай выставы “Мая зямля, мая Радзіма – Беларусь”, падчас якой пазнаёмілі
прысутных з новымі выданнямі, прысвечанымі росквіту Беларусі ў апошні час,
развіццю турызма ў рэспубліцы, выдатным архітэктурным помнікам. Гістарычны ваяж
“Дзень незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці” прадоўжыў тэму.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі змястоўную інфармацыю аб гісторыі заснавання
свята, адказалі на пытанні віктарыны ”Ці ведаце вы гісторыю сваёй краіны?”.
Затым маладыя людзі пазнаёміліся з выставай фотаздымкаў “Родныя краявіды”
Ангеліны Радзявічэне, якая з’яўляецца даўнім і пастаянным чытачом бібліятэкі і
захапляецца фатаграфіяй.