29.06.18 Акцыя "Залатая восень жыцця"

У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя ў падтрымку абласнога праекта «Залатая восень жыцця». На працягу дня бібліятэкар распаўсюджвала буклеты «Локон юности на серебре седин» сярод чытачоў бібліятэкі і жыхароў аг. Канюхі з заклікам памятаць аб сваіх пажылых бацьках, бабулях і дзядулях, а людзям сталага ўзросту не сумаваць і памятаць, што старасць не драхласць, а мудрасць, якую можна набыць толькі з гадамі.