5.06.2018 Экалагічны дзіліжанс “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў экалагічны дзіліжанс “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе”, прысвечаны Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Дзеці пазнаёміліся з запаведнікамі Беларусі, з іх флорай і фаўнай.  У межах мерапрыемства прайшла экавіктарына знаўцаў прыроды.