1.06.2018 Гульнявая праграма “Мы малюем сонца, неба і кветкі”

Бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка” сумесна з работнікамі філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы правялі гульнявую праграму “Мы малюем сонца, неба і кветкі”. Дзеці мелі магчымасць пагуляць у розныя забаўляльныя гульні, паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, музычных конкурсах. Павіншаваў дзяцей са святам  старшыня Алекшыцкага сельскага выканаўчага камітэта Галавач В.Я., які і стаў спонсарам падарункаў для дзяцей. Бібліятэкар пазнаёміла з тэматычнай выставай “Прывітанне, лета”.