Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

9.06.2018 Відэа - урок "Бяспечных наркотыкаў не бывае"

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў відэа - урок "Бяспечных наркотыкаў не бывае". Бібліятэкар спытала ў дзяцей, як яны разумеюць, што такое наркаманія і якую пагрозу яна нясе ў сабе? Адказы былі рознымі, але іх сутнасць зводзілася да аднаго: наркаманія - смяротнае зло, якога абавязкова трэба пазбегнуць! Дзеці паглядзелі відэа  "Жахі нашага часу", а таксама пазнаёміліся з выставай "Жыві вольна! Без наркотыкаў!".