12.07.18 Літаратурная імпрэза “Дала мне маці гэту мову”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў адзіны дзень беларускай мовы і літаратуры "Дала мне маці гэту мову". Бібліятэкар правяла гутарку-ўспамін, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. Дзеці даведаліся пра асноўныя вехі жыцця і асаблівасці творчасці пісьменніка. Таксама пазнаёміліся з некаторымі ўрыўкамі з твораў Янкі Маўра. 



Вучаніца 6 класа Сіраш Даша падрыхтавала паведамленне “Янка Маўр – “бацька” беларускай дзіцячай літаратуры”, у межах якога было здзейснена відэападарожжа па кнігах Янкі Маўра. Прайшоў конкурс на лепшага знаўцу беларускай мовы “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”. На прыканцы наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Чытайце беларускае”, якая сваёй маляўнiчасцю запрашала далучыцца да скарбаў беларускай мовы.  Вучні выказалі актыўнасць і зацікаўленасць ў атрыманні ведаў пра беларускага пісьменніка і беларускую мову.